Пахаванне паэта Алеся Барскага адбудзецца 1 красавіка



Заўтра, 1 красавіка, адбудзецца пахаванне вядомага паэта Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага).

Напярэдадні ж у Варшаве прайшло адпяванне творцы. Аддаць павагу заслужанаму літаратуразнаўцу прыйшлі не толькі родныя, але і сябры, і былыя супрацоўнікі.

“Спачатку мы з Алесем былі калегамі. Затым жа нашыя стасункі перараслі ў прыяцельства”, – прыгадаў акцёр і сцэнарыст Рамуальд Карась:

– Ён з самага пачатку прызнаваў, што ён беларус, паляк, абывацель. Але свае веды пра Айчыну ўвесь час падтрымліваў. Быў чалавекам шырокага кругагляду, на кожнага глядзеў з такога чалавечага боку – ці ён добры, ці злы. І кожнага прымаў з дабром.

Развітацца з Алесем можна будзе заўтра ў 11 гадзін на могілках мясцовасці Юшкаў Груд.

Беларускае Радыё Рацыя