Палескі драматычны тэатр з «Чорнай паннай Нясвіжа» і «Пінскай шляхтай» выступае ў Берасці
Палескі драматычны тэатр з «Чорнай паннай Нясвіжа» і «Пінскай шляхтай» выступае ў Берасці.
Спектакль «Чорная панна Нясвіжа», у выкананні калектыву Палескага драматычнага тэатру з Пінска, прадставілі ў Берасці. Падрабязней кажа рэжысёр тэатру і па сумяшчальнасці акцёр Павел Марыніч:
— Мы вельмі рады, што ў Берасцейскім акадэмічным тэатры поўная зала, што гледачы зацікаўлены. П’есу напісаў наш драматург Аляксеў Дудараў. Гэта не першая пастаноўка па ягонай п’есе. Нядаўна ў нас выйшла прэм’ера спектакля «Рагнеда», таксама легенда. Мы думаем, што гэта будзе добры старт супрацы.
«Чорную панну Нясвіжа» пінчукі гралі па-расейску, у адрозненні ад «Рагнеды» якая пастаўлена па-беларуску. Ужо ўвечары чацвярга, палешукі прадставяць наступны спектакль у Берасці «Пінская шляхта», які пастаўлены на заходнепалескай гаворцы. Пачатак а 19-й гадзіне.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце