Паліна Дабравольская распавяла пра творчыя планы
Трэба рабіць калабарацыі з мясцовымі інстытуцыямі і людзьмі, а таксама больш актыўна пашыраць свае межы, паколькі вымушаная эміграцыя творчых асобаў з Беларусі цягнецца ўжо трэці год.

Але на гэтым культурніцкае жыццё не спыняецца, ладзяцца спектаклі і вандроўкі, – распавяла творца, акторка Паліна Дабравольская:
– Калі мы кажам пра планы на 2023 год, то адразу хачу запрасіць усіх на прэм’еру, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Варшаве. Яна адбудзецца 1-га лютага ў тэатры Komuna Warszawa. Адбудзецца прэм’ера спектаклю „Wyjdę z lasu, wyciągnę grzbiet i będzie mi służył zamiast miecza”, па-беларуску гэта „Выйду з лесу, выцягну хрыбет, які будзе служыць мне замест мяча”.
Паліна Дабравольская дадала, што падрыхтоўка яшчэ аднаго спектакля плануецца на пачатак вясны. Але пакуль што рана агучваць дэталі.
Беларускае Радыё Рацыя
