Паліна Рэспубліка пераспявала «Мокрыя кросы» Цімы Беларускіх
Беларуская спявачка Паліна Рэспубліка выпусціла кавер на галоўны хіт земляка Цімы Беларускіх «Мокрыя кросы».
Дзяўчына не проста пераспявала кампазіцыю, а зрабіла гэта па-беларуску. Атрымалася файна!
У апісанні да відэа яна пакінула наступны подпіс:
«Я прысвячаю гэты кавер-трэк сваiм суседзям, беларускаму рэпу і яшчэ маiм кросам з зары, якія верай і праўдай перажылі са мной зіму!».
Фота: скрыншот з відэа
