Паліна Рэспубліка выступіла ў Берасці
Паліна Рэспубліка выступіла ў берасцейскім паб-клубе Coyote. На вечарыну прыйшло каля 50 чалавек, пераважная частка якіх – моладзь. Сваімі ўражаннямі дзеліцца сама выканаўца:
– Насамрэч я вельмі была ўражана, колькі прыйшло людзей, якая наогул была атмасфера. Па рэгіёнах я выступаю даволі часта, і гэта такі добры вынік. І месца тут вельмі добрае. Мне падаецца, што нават у сталіцы такой канцэртнай пляцоўкі няма, як тут. Я не чакала, што прыйдзе столькі людзей.
Удзельнікі:
– Мы вельмі любім Паліну Рэспубліку.
– Яна неверагодная. Яна чароўная.
Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна ўжо стала мясцовая прома-суполка “Зала чакання”. Паліна Рэспубліка – гэта творчы псеўданім беларускай выканаўцы Паліны Паланейчык. Спявачка з’яўляецца пераможцай конкурсу “Бардаўская восень 2011” і лаўрэаткай прэміі “Ultra-Music Awards 2012” у намінацыі “Адкрыццё года”. Грае на гітары, піша тэксты і выконвае песні як па-беларуску, так і па-расейску.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара