“Палітра талентаў” у Глыбоцкім цэнтры культуры



“Палітра талентаў” – выстава прац майстроў народнага клуба “Крыніца” адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці.

Майстры прадставілі вырабы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта выпальванне па тканіне, выцінака, ганчарства, лозапляценне, саломапляценне, скульптуры з алебастры, разьба і роспіс па дрэве ды іншых накірунках прыкладной творчасці.

Па словах кіраўніка народнага клуба майстроў „Крыніца” Святланы Кавальчук, гэтую выставу ўжо пабачылі віцябчане, у Віцебску яна займала дзве вялікія залі, у Глыбокім жа прадстаўленая толькі яе частка:

– Зусім нядаўна яна пабывала ў Віцебску, дзе пацвердзіла званне народнага. Вось ужо трыццаць гадоў нашы дарагія майстры ўпрыгожваюць кожнае свята ў нашым горадзе ды іншых гарадах на абласных святах і рэспубліканскіх.

Выстава “Палітра талентаў” прымеркаваная да 30-годдзя заснавання народнага клуба майстроў „Крыніца”. Цяпер у яго склад уваходзяць 34 майстры ва ўзросце ад 25 да 85 гадоў.

Сябры клуба  ўдзельнічаюць у разнастайных  святах, фэстах і конкурсах , у тым ліку “Славянскі базар”,  “Вясновы букет”, „Сцяжкі майстэрства” і з’яўляюцца ўладальнікамі гран-пры, дыпломаў першай і другой ступені .

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае