Паляшук са Століншчыны завітаў у Менск



„Сапраўдны” паляшук са Століншчыны завітаў у Менск.

У сталічнай Галерэі TUT.BY адбылася творчая сустрэча з 92-гадовым айцом Васілём з Палесся.

Госця прадставіў ініцыятар праекта, спявак Сяргей Доўгушаў:

– Я вельмі натхняюся, калі ён спявае, калі ён распавядае. Гэты чалавек проста геніяльны, з іншай планеты. Ён сапраўдны, так і фільм называецца „Сапраўдны”. Ён не сапсаваны сучаснасцю, ён размаўляе на сваёй мове, ён спявае песні сваёй вёскі. 

Паглядзець фільм Касі Растоцкай пра айца Васіля „Сапраўдны” можна на сайце „Белсата”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск