„Палымянае слова паэта”



01_kypala7 ліпеня ў сталічным парку імя Янкі Купалы адбыўся паэтычны мітынг „Палымянае слова паэта” ў гонар 132-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы, а таксама ўскладанне кветак да помніка народнаму паэту Беларусі.

У час мерапрыемства кіраўнік Менскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў зазначыў: “Янка Купала — гэта найяскравейшы прыклад служэння ў першую чаргу свайму народу”. – Вельмі хораша, што такая традыцыя стала непарыўнай, што мы ідзём на паклон да Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых нашых класікаў, прадаўжаем іх справу: перадаваць маладому пакаленню любоў да нашай зямлі, прагу да незалежнасці, імкненне захаваць нашу культуру і нашу мову. Перад прысутнымі выступілі дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч і паэт Навум Гальпяровіч. Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН

Фота БелаПАН