Памерла беларуская мастацтвазнаўца і галерыстка Ларыса Фінкельштэйн
Сёння, 21 лістапада, памерла Ларыса Давідаўна Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыстка і педагог. Ёй было 73 гады. Апошнім часам яна хварэла і праходзіла рэабілітацыю ў шпіталі.
Папярэдняя дата развітання – чацвер, 23 лістапада, — паведамляюць калегі ў фэйсбуку.
Ларыса Фінкельштэйн была заснавальніцай галерэі «Брама», аўтаркай і вядучай рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнеркай, куратаркай шматлікіх выстаў, сябрам Беларускага саюза мастакоў, Саюза дызайнераў, Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў і Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў.
Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I-га Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб’ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).