Памерла народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова



Памерла оперная спявачка, народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова. 15 сакавіка ёй споўнілася б 80 гадоў.

Фота з архіву Нацыянальнага тэатра оперы і балета

Ірына Шыкунова нарадзілася ў 1940 годзе ў Любанскім раёне. У 1964 году скончыла Беларускую кансерваторыю і была размеркавана ў Вялікі тэатр Беларусі, дзе на працягу чвэрці стагоддзя была вядучай салісткай. Праходзіла стажыроўку ў міланскім Ла Скала (1970-1971). Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, спявала ў многіх тэатрах былога СССР.

У творчым багажы Ірыны Шыкуновай звыш 30 буйных оперных партый: Іосіфа («Яснае світанне» Аляксея Туранкова), Марфочка («Алеся» Яўгена Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ружа» Юрыя Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага), Галька («Галька» Станіслава Манюшкі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурка» Мікалая Рымскага-Корсакава), Яраслаўна («Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна) і многія іншыя.

БелТА