Памяць мастака Мая Данцыга ўшанавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі



Памяць мастака Мая Данцыга ўшанавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі выставай і вечарынай. Гаворыць генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў:

— Нягледзячы на тое, што ён ад нас пайшоў, але такое адчуванне, што ён з намі. Данцыг — гэта эпоха. Ягоны таленты абмяжоўваўся не толькі жывапісам, гэта быў унікальны, вельмі далікатны, вельмі інтэлігентны чалавек, які вельмі любіў свой родны Менск, і як ніхто, дарэчы, з мастакоў яго ўвасобіў. Мы Менск атаясамліваем з Данцыгам.

Вечарына памяці Мая Данцыга па-сутнасці сталася вечарынай успамінаў. Прамоўцы згадвалі пра свае сустрэчы з майстрам, пра месца, якое ён займеў у беларускім мастацтве.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск