Памяці Анатоля Шушко



На Піншчыне ўстановы раённай бібліятэчнай сістэмы з 15-га па 19-е ліпеня зладзяць пяць мерапрыемстваў з нагоды 65-годдзя беларускага філолага, літаратара Анатоля Шушко, якога заўчасна не стала ў лістападзе мінулага года.

Галоўная імпрэза адбудзецца непасрэдна ў сам дзень народзінаў паэта – 19-га ліпеня ў раённай бібліятэцы. “Гэта быў актыўны чалавек, які з задавальненнем удзельнічаў у літаратурных імпрэзах”, – узгадвае заснавальніца Музею Яўгеніі Янішчыц Антаніна Сідарук:

– Неяк мы рабілі вечарыну, прысвечаную дню народзінаў Жэні Янішчыц. І я запрашала Анатоля Шушко і Зіновія Вагера. Яны прыехалі і вельмі цікава расказвалі. І Анатоль успамінаў, як ён сустрэўся з Жэняй у БДУ. Памятаю, як ён прачытаў свой верш.

Анатоль Шушко аўтар двух паэтычных зборнікаў “Выток і прычасце” ды “Шаны”. Рэгулярна друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Маладосць” і “Нёман”. У 2012 годзе атрымаў дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор у галіне паэзіі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск