Памяці Ніны Мацяш



Адзінаццаты раз у Белаазёрскім доме культуры прайшлі паэтычныя чытанні ў памяць беларускай паэткі з Белаазёрску Ніны Мацяш.

Імпрэза, на якую прыйшло каля 100 чалавек, доўжылася дзве з паловай гадзіны. Гучалі ўспаміны пра паэтку, чыталі яе вершы і выконвалі яе песні, кажа жыхарка Белаазёрска, настаўніца Таццяна Юрчук:

– Мне вельмі спадабалася. Вельмі шчыра, пранікнёна. Гурт “Каляжанка” вельмі спадабаўся. Выдатна! Хацелася, каб больш жыхароў горада прыходзіла на  гэтыя святы.

Грамадская актывістка Ірына Грышчук лічыць Ніну Мацяш не толькі выдатнай паэткай, але і Чалавекам з вялікай літары, які абуджаў беларусаў:

– Ніна Мацяш займала актыўную грамадзянскую пазіцыю. І калі б зараз жыла яна, яна была б у нашых шэрагах, стаяла б у ланцугах салідарнасці супраць гвалту, супраць бязмежжа.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Песні Ніны Мацяш зал суправаджаў свячэннем ліхтарыкаў, воклічамі: „Жыве Беларусь!” Вялікая колькасць прысутных была ў адзенні з нацыянальнай сімволікай і бел-чырвона-белымі сцягамі на плячах.                                                                                                           

20 верасня 2020 года паэтцы, перакладчыцы, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніне Мацяш споўнілася б 77 гадоў.

 

Беларускае Радыё Рацыя