Памяці няскоранай ліцвінкі



145 год таму, 1 лютага 1874 года, памерла ўдзельніца студзеньскага паўстання, мастачка і скульптар Хелена Скірмунт. Яе здароўе моцна пагоршылася ў выніку арышту і высылкі ў Сібір за ўдзел у вызваленчым руху на Піншчыне.

“Сёння большасць твораў мастачкі можна пабачыць у Польшчы і Літве”, – адзначае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін:

– Вялікія зборы яе працаў: шахматы, шэраг гравюр, шэраг яе карцін, скульптур прадстаўнікоў сям’і і іншых радоў Беларусі, Літвы і Польшчы, у асноўным аселі ў музейных зборах Польшчы. На Палессі можна ўбачыць крыж яе аўтарства, у касцёле ў Янаве Палескім цяпер Іванава.

У апошнія гады жыцця Хелена Скірмунт вяла дзённік, які праз два гады пасля яе смерці, пад назвай “Жыццё ліцвінкі”, выдаў літаратар Браніслаў Залескі.

Яе магіла захавалася на старажытных могілках Пінска.

Беларускае Радыё Рацыя