Памёр археолаг Алег Макушнікаў
Сышоў з жыцця вядомы беларускі археолаг Алег Макушнікаў.

Навуковец даследаваў гомельскае Падняпроўе. “Ён вярнуў Гомелю гісторыю”, — узгадвае пра Алега Макушнікава кандыдат мастацтвазнаўства, гісторык Яўген Малікаў.
– Практычна, гэта Атлант, на якім трымалася ўся нашая гомельская гісторыя да сённяшняга дня. Ён выцягнуў з небыцця той старажытны сярэднявечны Гомель, пра які да яго ўсе здагадваліся , але пры гэтым ніхто яго ніколі не ведаў. Макушнікаў выцягнуў гісторыю старажытнага Гомеля і зрабіў яе актуальнай.
Алег Макушнікаў – доктар гістарычных навук, аўтар шматлікіх навуковых прац, сярод якіх манаграфіі “Археалагічныя помнікі Гомельшчыны”, “У пошуках старажытнага Гомія”. Ён з’яўляўся суаўтарам акадэмічных выданняў “Археалогія Беларусі”, “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” і іншых.
Беларускае Радыё Рацыя
