Памёр беларускі пісьменнік-фантаст Сяргей Булыга



Сяргей Булыга нарадзіўся 17 верасня 1953 года ў Менску.

У 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па прафесіі інжынер-электрык, у 1981 году – Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Друкаваўся з 1980 года.

Аўтар казачнай фантастыкі, апавяданняў і казак для дзяцей і дарослых, кінасцэнарыяў, раманаў і аповесцяў у жанры гістарычнай фантастыкі. Раман Сяргея Булыгі «Чужая карона» ў 2005-м годзе быў адзначаны прэміяй ім. Івана Яфрэмава за лепшы раман 2004-га года. Публікаваўся на рускай, беларускай, украінскай, польскай і англійскай мовах.

C 2013 па 2015 год – намеснік галоўнага рэдактара часопіса фантастыкі «Космопорт».

Жыў у Менску.

Памёр 24 кастрычніка 2021 году ад каронавірусной інфекцыі.