Памёр Дэвід Боўі



Брытанскі музыкант Дэвід Боўі памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.

Пра гэта Sky News паведаміў публіцыст музыканта.

capture-1-589x442

Як дадае The Indelpendent, Боўі памёр пасля 18-месячнага бітвы з ракам.

Дэвід Боўі нарадзіўся 8 студзеня 1947 г. у Лондане, рок-спявак і аўтар песень, а таксама прадзюсер, гукарэжысёр, мастак і акцёр. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняў імідж.

bow1

Папулярнасць заваяваў у 1969 г. з песняй «Space Oddity» што дасягнула першай пяцёркі ў брытанскім хіт-парадзе. Потым быў хіт «Starman», «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам.

У 2000 годзе штотыднёвік New Musical Express праводзіў апытанне сярод музыкаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкам стагоддзя быў прызнаны Дэвід Боўі.

У 2002 годзе ў апытанні Бі-бі-сі «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар’еры ён прадаў больш 136 млн дыскаў.

Наша Ніва

Фота: bjournal.co