Памёр Джордж Майкл



Брытанскі музыка Джордж Майкл памёр на 54-м годзе жыцця, пра гэта паведаміў журналістам яго выдавец.

_93125465_gettyimages-525193620

Паводле яго слоў, спявак памёр у сябе дома ў Вялікабрытаніі. Смерць выканаўцы пацвердзіла і мясцовая паліцыя.

Прычынай смерці Джорджа Майкла стаў сардэчны прыступ. Пра гэта паведаміў ягоны менеджар, перадае BBC.

У 2011 годзе Джордж Майкл перанёс цяжкую форму пнеўманіі. Паведамлялася, што тады ён быў на мяжы жыцця і смерці, а з-за апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх ён мог страціць голас. Аднак пазней у тым жа годзе музыкант абвясціў пра поўнае выздараўленне.

george-michael-gettyimages-150226176_640x345_acf_cropped-1

Джордж Майкл нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лондане. Сваю музычную кар’еру ён пачаў у 1980-х гадах у складзе дуэта „Wham!”, а пасля распаду гурта пачаў сольную кар’еру. Усяго музыка выпусціў шэсць сольных альбомаў.

За сваю кар’еру Джордж Майкл атрымаў мноства музычных прэмій, у тым ліку тры прэміі «Грэмі» і пяць прэмій MTV. Яго апошні альбом Symphonica выйшаў у 2014 годзе.

BBC

Фота: PAP/EPA Filip Singer