Памёр легендарны савецкі акцёр Леанід Кураўлёў
На 86 годзе жыцця памёр знакаміты савецкі акцёр Леанід Кураўлёў. Аб гэтым паведаміла выданне Daily Storm.

Абставіны смерці ўдакладняюцца. Раней газета „Камсамольская праўда” паведамляла, што ў студзені яго шпіталізавалі ў цяжкім стане ў адну з маскоўскіх клінік. У акцёра былі паніжаныя ціск і тэмпература. Леаніда Кураўлёва падключылі да кіслароду. Ён знаходзіўся пад кругласутачным наглядам медыкаў
Кураўлёва правяралі на каронавірус, тэсты далі адмоўны вынік. У апошні час акцёр пакутаваў ад гіпертаніі: часта кружылася галава, страціў прытомнасць.
Леанід Кураўлёў быў зоркай савецкага кінематографа. Ён здымаўся амаль у 250 фільмах. У 2012 годзе пасля смерці жонкі Леанід Вячаслававіч стаў весці пустэльніцкі лад жыцця.
Леанід Кураўлёў будзе пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках. Дата пахавання і развітання не вызначана, піша «Рэха Масквы».
