Памёр лідскі паэт Алесь Стадуб
З Ліды прыйшла сумная вестка – не стала старэйшага лідскага паэта, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Стадуба.
Алесь Стадуб нарадзіўся ў красавіку 1938 года ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў школу ў Нясвіжы, а таксама Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі) і філфак Яраслаўскага педінстытута. З 1972 года жыў і працаваў у Лідзе. Узначальваў раённае таварыства «Веды», а ў вольны час займаўся літаратурай, пісаў вершы.
З друку выйшлі кнігі «Твае вочы», «Вузел», « Летапіс пачуццяў», «Калінавыя гроны», «Водгук ісціны», «Скрыжалі» і іншыя. У адным з вершаў Алесь Стадуб пісаў:
Я часта думаю пра потым, Пра хор, які заменіць нас. Мне хоць бы паўбемольнай нотай Застацца на ўспамін між вас.
Беларускае Радыё Рацыя