Памёр нобелеўскі лаўрэат Імрэ Кертэс



Ва ўзросце 86 гадоў памёр Імрэ Кертэс, вугорскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

uid_2f32ee26da26e2acd9b1d558dd1687c21459410098479_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355

Фота:. Sean Gallup/Getty Images

Найбольшы поспех яму прынёс раман «Бяз лёсу», у якім Кертэс апісвае ўнутраны й вонкавы сусьвет пяцідзесяцігадовага Дьёргі Ковэса ў канцлягерах Аўшвіц, Бухэнвальд і Зэйц. Некаторыя крытыкі падаюць кнігу, як аўтабіяграфічную, але сам аўтар абвяргае цесную біяграфічную сувязь.

Кертэс нарадзіўся ў 1929 годзе ў Будапешце, у габрэйскай сям’і, у 15-гадовым узросце трапіў у нямецкі канцлагер Аўшвіц-Біркенаў, а потым яго перавезлі ў Бухенвальд. Апрача яго са сваякоў вайну перажыла толькі маці. Вайна і Халакост былі найважнейшымі тэмамі ў творчасці пісьменніка.

Нобелеўскую прэмію Кертэс атрымаў у 2002 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя