Памёр паэт Алесь Разанаў
Алесь Разанаў памёр ва ўзросце 73 гадоў. Ён быў адным з сама значных беларускіх паэтаў усіх часоў.
Выключаны з універсітэта ў 1969 годзе за патрабаванне навучання па-беларуску, ён не зламаўся.
Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасцейскай вобласці.
Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, рэдактарам у выдавецтве „Мастацкая літаратура” і ў часопісе „Крыніца”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.
Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў.
***
„Смерць Алеся Разанава – гэта вялікая страта для беларускай літаратуры,” – кажа Валянцін Дубатоўка, гарадзенскі літаратар.
– Алесь Разнаў – гэта паэт нават не еўрапейскага, а сусветнага маштабу. Безумоўна творчасць яго – гэта ўзор ведання не толькі мовы, літаратуры, гэта адчуванне болю народа і нават разуменне таго, што будзе з гэтым народам праз некаторы час. Гэта вельмі таленавіты чалавек. Вельмі сумую, таму што беларуская літаратура страціла сапраўды вялікага паэта.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя