Памёр полацкі прафесар Аляксандр Гугнін



15 чэрвеня ва ўзросце 80 гадоў памёр Аляксандр Аляксандравіч Гугнін – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага ўніверсітэта, ганаровы грамадзянін Наваполацка.

Аляксандр Гугнін – адзін з самых вядомых навукоўцаў у Полацкім універсітэце. Ён стварыў і шмат гадоў кіраваў кафедрай сусветнай літаратуры і замежных моў. Перадаў ВНУ сваю асабістую бібліятэку ў 20 000 тамоў. 

У лякарні ў яго дыягнаставалі каронавірус і пачалося змаганне ўрачоў за яго жыццё. Некалькі дзён таму прафесара знялі з ІВЛ, была надзея, што пацыент ідзе на папраўку. Утром 15 чэрвеня яго не стала.

3 траўня Аляксандр Гугнін адзначыў сваё 80-годдзе.

Сем’я Аляксандра Гугніна пераехала ў Полацк з Літвы ў 1953 годзе. Яго бацька стаў дырэктарам Полацкага ляснога тэхнікума. Нейкі час Аляксандр Гугнін працаваў на будоўлях у Новапалоцку ў легендарнай брыгадзе Пятра Блахіна. У 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, дзе пазней абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1998 годзе стаў доктарам навук. Прафесар Гугнін лічыцца адным з галоўных даследчыкаў гісторыі літаратур Аўстрыі, Германіі і нямецкамоўнай Швейцарыі ў Еўропе.

Паводле gorod214.by