Памёр саліст гурта Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл)



Пасля цяжкай хваробы памёр саліст гурта Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл).

Пра гэта паведамляецца ў інстаграме гурта.

— Сёння сышоў наш брат — Бразіл. Баец. Герой. Надзейны Сябар. Светлая памяць табе, Аміга! Ты Змагаўся да канца, — гаворыцца ў паведамленні.

Іншыя падрабязнасці, як і месца і дзень пахавання, пакуль не паведамляюцца.

Сяргей Каралёў быў у складзе Brutto з 2014 году.