Памёр стваральнік Менскага парку валуноў
6-га снежня на 80-м годзе жыцця памёр слынны беларускі геолаг Валерый Вінакураў. У яго быў каронавірус. Вінакураў – адзін з галоўных стваральнікаў музею валуноў у Менску.
Пра смерць Валерыя Вінакурава паведаміла даследніца Ірына Клімковіч: «Гэты чалавек прыклаў неверагодныя намаганні, каб мы сёння маглі цешыцца ўнікальным музеем — Паркам камянёў пад адкрытым небам у Менску ва Уруччы. Ён адкрыў сотні невядомых шырокаму колу камянёў, сярод іх унікальныя помнікі геалогіі, камяні з паганскім мінулым — нашымі неверагоднымі легендамі і паданнямі. Кожны з гэтых камянёў ён фіксаваў, пісаў пра іх у сваіх артыкулах і кнігах. Спадар Валер быў вельмі сціплы, амаль ніколі не даваў інтэрв’ю. Я шукала яго фатаграфію ў інтэрнэце, і… не знайшла», — напісала Клімковіч.
Фота: Аляксандра Мелехаўца
