„Пан Тадэвуш” у Менску і Беластоку



Драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашаюць на польска-беларускае чытанне выдатнага твора Адама Міцкевіча.

Імпрэза пройдзе анлайн і прымеркаваная да Дня грамадскага тэатра, які ў Польшчы адзначылі 16 траўня. Купалаўцы прачытаюць паэму на беларускай мове, а польскія артысты – на мове арыгіналу. Гэта ўнікальная магчымасць спалучыць дзве тэатральныя культуры.

Расказала намеснік дырэктара беластоцкага тэатра Мартына Занеўская:

– Дастаткова толькі выйсці на старонку Фэйсбука, там а 19-й гадзіне пачнецца трансляцыя. Можна будзе пачуць “Пана Татэвуша” па-польску з вялікай сцэны нашага тэатра ў Беластоку, і па-беларуску з тэатральнай сцэны з Менску. Усё гэта можна будзе пабачыць на нашым тэатральным Фэйсбуку.

Чытанне адбудзецца 21 траўня а 20.00 па беларускім часе (а 19.00 – па польскім часе). Спасылкі на трансляцыю знойдзем на сайтах тэатраў і ў сацыяльных сетках Купалаўскага тэатра і Беластоцкага драматычнага. Ініцыятарам акцыі выступіла амбасада Польшчы ў Беларусі і асабліста амбасадар Артур Міхальскі пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску, расказалі ў беластоцкім драматычным.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя