«Пандэмічныя размовы» прайшлі ў Берасці



Першая анлайн-сустрэча з цыклу «Пандэмічныя размовы» прайшла ў Берасці. Яе асноўнымі арганізатарамі выступілі прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа». Тэма для абмеркавання – будучыня тэатральнага мастацтва, – адзначыла акторка, адна з вядучых сустрэчы Аксана Гайко:

– Мы пачалі ў такім фармаце – у зуме-гутарак. Гэта новы наш праект «Пандэмічныя размовы». І гэта была першая гутарка, звязаная з тэмай тэатра. Ідэя ў тым, каб паразмаўляць з экспертамі, з прафесіяналамі з розных сфераў пра тое, што адбываецца зараз у іх.

Як адзначыла Аксана Гайко, наступнай тэмай для размовы можа стаць роля жанчын у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, найперш у сферы аховы здароўя. Адпаведная інфармацыя пра анлайн-мерапрыемства і спасылка на яго будзе змешчана ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце