Паны тры дні піравалі ў Слоніме



Выйшаў у свет лістападаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які, як і ранейшыя, багаты на самыя разнастайныя і цікавыя тэксты і рэдкія фотаздымкі.

Прыцягвае ўвагу артыкул “Як паны Гарабурда і Пачобут-Адланіцкі тры дні піравалі”. Піравалі яны ў Слоніме ў 1668 годзе. Ашмянскі стольнік Ян Пачобут-Адланіцкі аднойчы прыехаў да прыяцеля пана Гарабурды ў Слонім. Вось тут і пачалося…

“Слонімскі край” публікуе працяг матэрыялаў пра слонімскую вёску Вішава і ваколіцы, пра атамана Грача ў засені “Зялёнага дуба”, пра трываласць беларускай рэлігійнай традыцыі. Прачытаюць чытачы публікацыі пра Міхала Казіміра Агінскага, пра флігелі пры званіцы ў Жыровічах, пра спалены харчовы склад у Слоніме ў 1920 годзе, пра рэвалюцыйны Слонім 1905 года і шэраг іншых.

На старонках “Слонімскага краю” змешчана звестка пра дзеяча сацыял-дэмакратычнага руху са Слоніма Айзіка Свяціцкага. Публікуецца і шмат матэрыялаў па гісторыі слонімскага спорту.

Ранейшыя нумары “Слонімскага краю” і свежы нумар чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя