Парад «голых» і знакамітых
Цырымонія American Music Awards-2015 здзівіла і сёлета. СМІ ў адзін голас адзначаюць, што такой колькасці жанчын у адкрытых уборах раней публіцы бачыць не даводзілася.
Селена Гомес
І калі да эксцэнтрычных Джэніфер Лопес і Рыяны шматлікія крытыкі ўжо прывыклі, то Гвен Стэфані і Сіара вырашылі здзівіць публіку.
Гвэн Стэфані
Гэтым разам сукенкі (ці тое, што можна так назваць) былі і на чырвонай дарожцы, і на сцэне.
Крысціна Міліян
А цырымонію, якая праходзіла ў будынку Microsoft Theater ў Лос-Анджэлесе адкрыла сваім выступам найбольшая прыхільніца моднай з’явы Джэніфер Лопес.
Джэніфер Лопес
Зварот зорак да тэмы эксгібіцыянізму ўжо назвалі новым сацыяльным феноменам. І армія аматарак трэнду, які літаральна захапіў ЗША і Еўропу і пануе на святочных мерапрыемствах ужо другі год, увесь час папаўняецца.
Ірына Шэйк на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар у „сукенцы” ад Данатэла Версачэ
Рыта Ора на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар
Паводле gazetaby.com