Пародыяй на акцёрскую трупу назваў Латушка сённяшні Купалаўскі тэатр 



Былы міністр культуры, былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка лічыць, што маладыя акцёры, якія  задзейнічаны на сцэне галоўнага драматычнага тэатра краіны, «здраджваюць калегам па творчасці».                                                                                                                                                    

Паводле яго слоў, сёння не існуе ніякага новага складу, а «ёсць пародыя на акцёрскую трупу».

«Гэта маральны выбар маладых артыстаў, – лічыць Латушка. – Яны толькі ўступаюць у кар’еру і выходзяць на самую важную сцэну для нацыянальнай культуры Беларусі. Як яны будуць адчуваць сябе ўсё астатняе жыццё ў творчасці, калі яны сваімі дзеяннямі, фактычна, здраджваюць калегам па творчасці?» 

Беларускае Радыё Рацыя