pARTisan абмяркуе тэму „музей у сучасным свеце”



Ці патрэбныя Беларусі музеі? Як яны павінны функцыянаваць? Што і як у іх трэба экспанаваць? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуе адказаць новы нумар беларускага мастацкага часопіса pARTisan, над якім зараз працуе рэдакцыя.

Кажа галоўны рэдактар выдання, мастак і пісьменнік Артур Клінаў:

– Новы нумар «пАРТызана» будзе прысвечаны тэме: музея ў сучасным свеце, у сучасным грамадстве, беларускія музеі, якія музеі нам патрэбны. Вось такі ракурс.

pARTisan – часопіс сучаснай беларускай культуры. Акрамя мастацкага вектару, «pARTisan» мае і інтэлектуальны – «мысленне пра Беларусь» сустракаецца на старонках выдання з мастацкімі тэкстамі.

partyzan_10

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота t-styl.info