Партрэт Якуба Коласа мастак падорыць Дзятлаву
Беларускі мастак і кераміст Мікалай Несцярэўскі жыве ў Менску. Родам ён з вёскі Бацюты Беластоцкага павета. Сям’я яго трапіла ў хвалю рэпатрыянтаў і пасля вайны пасялілася ў Дзятлаве. Там і пражыў большую палову жыцця сябра Саюза мастакоў Беларусі.
Мікалай Несцярэўскі разам з дзятлаўчанамі ў 1954 годзе шчыра вітаў прыезд у Дзятлава Народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Ён добра памятае гэту сустрэчу, а таксама словы Якуба Коласа, які прасіў, каб бераглі родную мову і заўсёды на ёй размаўлялі.
Нядаўна мастак закончыў працу над партрэтам Якуба Коласа. Гэта партрэт Мікалай Несцярэўскі бясплатна падорыць Дзятлаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
