Партсігары з барэльефам Купалы і з Пагоняй
У Дзятлаўскім раённым гісторыка- краязнаўчым музеі адкрылася ўнікальная і цікавая выстава пад агульнай назвай “Я і маё хобі”. Выстава радуе жыхароў Дзятлаўшчыны і гасцей прыватнымі калекцыямі дзятлаўчан. З гэтых калекцый супрацоўнікі музея арганізавалі вялікую выставу, якая прываблівае сваёй разнастайнасцю.
Старыя рэчы даўно калекцыяніруе жыхар Дзятлава Вячаслаў Андрунік. На выставу ў музей ён перадаў з прыватнай калекцыі запанкі, радыёапаратуру, фотаапараты і іншыя старыя рэчы ХХ стагоддзя.
А дзятлаўчанка Вольга Старыкава на выставу пазычыла свае калекцыі паштовак, напарсткаў і магніцікаў.
Краязнавец Фёдар Красюк даўно калекцыянірую значкі, таму ён сваю вялікую калекцыю таксама выставіў у музеі.
Прыцягваюць увагу на выставе “Я і маё хобі” розныя партсігары, ёсць нават з барэльефам Янкі Купалы і з Пагоняй, на якім зверху напісана Полацк. На выставе можна ўбачыць відэльцы, попельніцы, машынкі для вырабу каўбас і іншыя старыя рэчы.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава
Фота аўтара