“пАРТызан” падрыхтаваў альбом, прысвечаны творчасці Людмілы Русавай



Часопіс “пАРТызан” працягвае выдаваць серыю мастацкіх альбомаў, прысвечаных мастакам беларускага андэграўнда. Гэтым разам да друку падрыхтаваны альбом Людмілы Русавай, кажа галоўны рэдактар “пАРТызана” Артур Клінаў:

– Тое, што ў нас зараз напэўна гатовае і мы здаем у друк – гэта новы альбом з серыі «Калекцыя пАРТызана», прысвечаны творчасці Людмілы Русавай, вядомай мастачкі беларускага андэграўнда, якая, на жаль, памерла ўжо колькі гадоў таму. І мы зараз робім прысвечаны ёй мемарыяльны альбом, такое першае даследванне, больш-менш грунтоўнае, увогуле яе творчасці.

Серыя альбомаў найноўшага мастацтва Беларусі «Калекцыя пАРТызана» заснаваная ў 2009 годзе. Ужо пабачылі свет альбомы, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Аляксея Жданава, Ігара Цішына і іншых мастакоў беларускага сучаснага авангарду.

2943

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя