Паштоўка, прысвечаная Адаму Станкевічу



Выйшла з друку паштоўка, прысвечаная беларускаму каталіцкаму святару, выдаўцу, гісторыку, публіцысту, аднаму з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Адаму Станкевічу (1892-1949). Паштоўка прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння славутага беларуса, якога ў 1949 годзе закатавалі ў сталінскіх лагерах.

Паштоўку падрыхтаваў і выдаў пісьменнік і краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын. Дарэчы, вядомы літаратар ужо выдаваў паштоўкі, прысвечаныя пісьменнікам Слонімшчыны, а таксама Ларысе Геніюш, Аляксею Карпюку, Масею Сяднёву, Валянціну Таўлаю, Міхалу Валовічу, Вацлаву Ластоўскаму, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу і іншым вялікім асобам нашай Бацькаўшчыны.

У канцы красавіка ў Маладэчне запланавана навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная Адаму Станкевічу. У ёй прымуць удзел пісьменнікі, краязнаўчы, гісторыкі і бібліятэкары з многіх рэгіёнаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя