Паштоўка, прысвечаная Аляксандру Ўласаву



У Слоніме выйшла з друку паштоўка, прысвечаная беларускаму грамадска-культурнаму дзеячу, выдаўцу і публіцысту Аляксандру Ўласаву (1874-1941). 

Паштоўку выдаў пісьменнік Сяргей Чыгрын. У аснову яе лёг керамічны партрэт мастака Мікалая Несцярэўскага (1931-2021).

Аляксандр Уласаў быў адным з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады. Ён з’яўляўся рэдактарам-выдаўцом газет “Наша Доля” і “Наша Ніва”, часопіса “Саха”, краязнаўчага часопіса “Лучынка”, віленскага выдавецкага таварыства “Наша хата”. Адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны.

Памёр у сталінскай ссылцы ў 1941 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя