Паштоўка, прысвечаная Ларысе Геніюш



Выйшла з друку арыгінальная паштоўка, прысвечаная выдатнай беларускай паэтцы і патрыётцы Бацькаўшчыны, дзяячцы нацынальнага руху, вязню сталінскіх лагераў Ларысе Геніюш (1910-1983).

Паштоўку падрыхтаваў і выдаў пісьменнік Сяргей Чыгрын. На паштоўцы адлюстраваны чорна-белы партрэт паэткі і яе вершаваныя радкі. Дарэчы, гэта ўжо другая паштоўка Сяргея Чыгрына, прысвечаня нашай слыннай паэтцы. Першая паштоўка пабачыла свет у 1998 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя