Паштоўка, прысвечаная Валянціну Таўлаю
У Слоніме выйшла з друку арыгінальная паштоўка, прысвечаная беларускаму паэту, публіцысту, грамадскаму і палітычнаму дзеячу Валянціну Таўлаю (1914-1947).
На ёй адлюстраваны партрэт юнага Валянціна Таўлая і радкі аднаго з вершаў паэта, якія былі напісаны ў Вільні ў 1928 годзе.
Паштоўку выдаў Сяргей Чыгрын са Слоніма. Дарэчы, гэта не першая паштоўка пісьменніка са Слоніма, прысвечаная беларускім дзеячам. У розныя гады ім былі выдадзеныя паштоўкі, прысвечаныя слонімскім літаратарам, а таксама Ларысе Геніюш, Васілю Быкаву, Аляксею Карпюку, Вацлаву Ластоўскаму, Уладзіміру Караткевічу, Масею Сяднёву і іншыя знакамітым беларусам.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя
