Паштоўка, прысвечаная Васілю Быкаву
У Слоніме выйшла з друку прыгожая паштоўка, прысвечаная Народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву (1924-2003). На першай старонцы паштоўкі змешчаны партрэт Васіля Быкава мастака Алега Карповіча, а таксама словы Васіля Быкава: “Я – беларус, мая родная мова – беларуская!”.
На другой старонцы паштоўкі надрукаваны тэкст пра заслугі Васіля Быкава ў беларускай літаратуры, спіс яго аповесцей, якія атрымалі розныя прэміі.
Паштоўку падрыхтавалі супрацоўніца Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа Юлія Стралкоўская і пісьменнік Сяргей Чыгрын.
Барыс Баль, Беларуская Радыё Рацыя