Паштоўкі і значкі, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку
Сёлета споўнілася 275 гадоў з дня нараджэння Тадэвушу Касцюшку (1746-1817) – Нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы, ЗША, ганароваму грамадзяніну Францыі.
Да гэтай даты парупіліся беларускія філакартысты і фалерысты. Былі выдадзены дзве прыгожыя паштоўкі. На адной з іх адлюстраваны партрэт нацыянальнага героя, на другой – дом у Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, з партрэтам героя.
Значкі таксама ўпрыгожылі партрэты Тадэвуша Касцюшкі з домам у Мерачоўшчыне, а таксама на фоне бел-чырвона-белага сцягу.
Беларускае Радыё Рацыя
