Паштоўкі, прысвечаныя Міхалу Клеафасу Агінскаму



Сябры Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і выдавецтва газеты “Волат” выпусцілі некалькі паштовак, прысвечаных выдатнаму ліцвіну Міхалу Клеафасу Агінскаму – кампазітару, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, удзельніку паўстання Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, аўтару вядомых паланэзаў, сярод якіх і паланэз “Развітанне з Радзімай”.

На паштоўках адлюстраваны партрэт Міхала Клеафаса Агінскага аўтара Фабро, XIX стагоддзя, капліца ў Гануце (Ручыца) Вілейскага раёна, якая была пабудавана ў 1765 годзе разам з палацам Агінскіх. Архітэктурны стыль капліцы – позняе барока з рысамі ракако. І паштоўка з маёнткам Ганута, які маляваў Напалеон Орда. Сябры Вілейскай суполкі выдалі таксама і каляндарык з выявай маёнтка Ганута.

Усе гэтыя выданні прысвечаныя 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага, якое будзе адзначацца сёлета ў пачатку кастрычніка.

aginski.jpeg1

aginski.jpeg2

aginski

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя