Паштоўкі з партрэтамі каралёў РП і князёў ВКЛ
У менскім выдавецтве «Фуаінфарм» выдадзены плакаты з выявамі ўсіх уладароў ВКЛ, Рэчы Паспалітай і БССР, а таксама датамі іх жыцця і кіравання.
Акрамя гэтага, свет пабачыў набор паштовак «Уладары Рэчы Паспалітай». У ім сабраны партрэты са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Львоўскага гістарычнага музея, Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў. Паштоўкі змяшчаюць кароткую інфармацыю пра жыццё палітыка і яго дзейнасць.
Набыць іх можна наўпрост у выдавецтве.
