«Паштоўкі з вёскі» ад Уладзіміра Сцяпана



«Паштоўкі з вёскі», так называецца фотавыстава літаратара і жывапісца Уладзіміра Сцяпана, што адкрылася ў сталічным музеі Янкі Купалы. Распавядае яе аўтар, які ані разу не лічыць сябе фатографам.

— У Фэйсбуку яны былі, яны звычайна збіраюць пэўную колькасць лайкаў, людзям гэта падабаецца, бо тут ёсць момант, што чалавек быццам бы трапляе ў тыя мясціны, якія ён любіць. Калі чужы твор глядзіш і ты пачынаеш зайздросціць, і ты пачынаеш думаць пра сваё, так і з гэтымі здымкамі: я паказваю сваю вёску, а кожны прыгадвае нейкую сваю вёску, сваіх дзядулю і бабулю, дарогу, узлесак. Гэта вельмі простая практыка – правакацыя.

Спадар Уладзімір сціпла гаворыць пра «пэўную колькасць лайкаў». Насамрэч, ягоныя фота простых вясковых рэчаў з’яўляюцца рэкардсменамі па ўпадабаннях у сацыяльных сетках.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск