Паштовая марка, прысвечаная Лідскаму аэрадрому
РУП “Белпошта” у сераду, 15 сакавіка, выпускае ў абарачэнне паштовую марку, прысвечаную Лідскаму аэрадрому з эмблемай Рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне сувязі. Тыраж маркі 45 тысяч. Дызайнер маркі Алена Мядзведзь.
Гашэнне адбудзецца ў Менску на галоўнай пошце сталіцы Беларусі 15 сакавіка. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі.
Лідскі аэрадром – старэйшы аэрадром Беларусі. З’явіўся ён перад Першай сусветнай вайной і паспяхова дзейнічае да сённяшніх дзён.
Беларускае Радыё Рацыя