Паштовы блок да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 1 верасня выпусціць у абарачэнне паштовы блок „500-годдзе беларускага кнігадрукавання”, паведамілі БЕЛТА ў РУП „Белпошта”. Тыраж блока складзе 20 тыс. Яго памер – 97х72 мм, памер маркі ў блоку – 28х40 мм. Пры вырабе блока выкарыстаная тэхналогія тэрмічнага ціснення металізаванай фальгой залацістага колеру.

У аснове маркі – выява старонкі Бібліі, якую выдаў Францыск Скарына. Яе намінал „Р” адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Менска (крама „Філатэлія”, вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце „Першы дзень”. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання – дата сусветнай значнасці, занесеная ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

belta.by