Паштовы блок марак „Народныя пісьменнікі Беларусі”



У панядзелак, 8 лютага, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок марак “Народныя пісьменнікі Беларусі”. Гэты блок марак, прысвечаны народным пісьменнікам Беларусі Кандрату Крапіву, Івану Мележу і Івану Шамякіну.

Дызайн марак належыць Алене Мядзведзь. Намінал кожнай маркі – N.Тыраж блока 10 тысяч асобнікаў.

Першы дзень гашэння марак адбудзецца на галоўпаштамце ў Менску ў панядзелак 8 лютага. Да першага дня выпушчаны спецыяльны канверт, на які будзе ставіцца штамп першага дня гашэння марак.

Беларускае Радыё Рацыя