Паштовыя канверты з Адамам Міцкевічам і Янам Баршчэўскім



Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» выпусціла два ўнікальныя канверты з выявамі пісьменнікаў Адама Міцкевіча і Яна Баршчэўскага.

24 верасня ў Наваградку адбылося гашэнне канверта і паштовай маркі, прысвечаныя Наваградку. На канверце адлюстраваны помнік Адаму Міцкевічу ў Наваградку і Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку. Наклад канверта 1000 асобнікаў.

Крыху раней «Белпошта» выпусціла ў абарачэнне паштовы канверт, прысвечаны беларускаму пісьменніку і выдаўцу Яну Баршчэўскаму, які жыў у XIX стагоддзі і пісаў па-беларуску і па-польску. Найбольш значны яго твор – цыкл апавяданняў, які склаў зборнік «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844). 20 верасня ў Гародні адбылося гашэнне канверта, прысвечанага 75-годдзю Гарадзенскай вобласці. На канверце, акрамя герба Гарадзенскай вобласці, паказаны выявы помнікаў Гарадзеншчыны, сярод якіх – Каложская царква, Гарадзенскі драмтэатр, Лідскі замак, замак у Міры, Слонімскі вакзал, Наваградскі замак і іншыя.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя