Пашыраецца кніжная серыя “Мая беларуская кніга”



Працягвае актыўна папаўняцца вядомая кніжная серыя “Мая беларуская кніга”. Яе мэта – перавыдаць беларускую класіку ў даступным танным фармаце покетбук.

Як паведаміў выдавец серыі Уладзімір Сіўчыкаў, рыхтуецца новая партыя кніг да выдання:

– Я думаю, што ў бліжэйшы час будзем рыхтаваць чарговы транш – тамоў 6-10. Думаю, што яшчэ 2-3 тамы Васіля Быкава будуць запатрабаваныя. Міхась Зарэцкі ў нас запланаваны. І некаторыя ранейшыя таму могуць быць перавыдадзенымі.

Паводле Уладзіміра Сіўчыкава, практычна цалкам рэалізавана кніга Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, а таксама зборнік казак “Сіняя світа”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя