„Пасля Акрэсціна яшчэ больш не захацелася пакідаць Беларусь”



Перакладчык Сяржук Мядзведзеў на ўласным досведзе спазнаў, што такое хапун. Але здолеў пасля правесці ў Менску аўтограф-сесію свайго перакладу „Байцоўскага клубу” Чака Паланюка.

Пра паралелі амерыканскага бестселера і падзей у Беларусі распавёў Сяржук Мядзведзеў:

– Я не спрабаваў пераасэнсаваць падзеі кнігі ў цяперашнім нашым кантэксце. Пераклад адбываўся больш за дзесяць гадоў. Тады была іншая эканамічная сітуацыя і ўзровень развіцця грамадства. Калі зараз паспрабаваць на канфлікт, які адбываецца ў галоўнага героя. Гэта ў прынцыпе канфлікт індывіда з сістэмай. У нашым выпадку сістэма іншая, але калі гэтую паралель правесці, тыя наступствы, якія яго напаткаюць пасля гэтага канфлікту, у цэлам яны могуць і ў нас адбыцца.

За пераклад „Байцоўскага клубу” Чака Паланюка ў 2014 годзе Сярж Мядзведзеў атрымаў прэмію „Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

Беларускае Радыё Рацыя