«Паспяховы фэст» —  моладзевае свята беларускай культуры і мовы



26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY.

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00.

Уваход ВОЛЬНЫ! Падтрымаць Фэст можа кожны: https://molamola.by/campaigns/191

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Фэст: https://forms.gle/drWocmBGsM6CojE5A

У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў Фэста.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

Сяргей Будкін —  заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live

Франак Вячорка —  віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода

Віталь Гуркоў —  спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO

Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас Фэста будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Паводле прэс-рэлізу